Да юбілею Аксаны Яшчанка. Добры настаўнік у прафесіі і ў жыцці
Сёння, 22 студзеня, адзначае юбілей загадчыца кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аксана Рыгораўна Яшчанка. Мы, выпускнікі розных гадоў, выказваем шчырае прызнанне за яе велізарную працу.






