Акадэмічнае супрацоўніцтва ў сферы бізнэс-адміністравання
У снежні 2018 года загадчык кафедры эканомікі і кіравання Іна Бабына прайшла стажыроўку вучэбна-метадычнага характару на кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бізнес-адміністраванне — сучасны кірунак у развіцці эканамічнай адукацыі, якi асвойваецца кафедрай эканомікі і кіравання універсітэта. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках адкрытай спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне", набор на якую будзе ажыццяўляцца з 2019 года.






