Абласны тур "Настаўнік года". Майстар-класы па беларускай мове і літаратуры
17 сакавіка на базе філалагічнага факультэта праходзіў ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. Лепшыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай вобласці – Есіс Яўген Валер’евіч, Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, Галіцкая Мая Аляксандраўна – правялі свае майстар-класы для студэнтаў 2-3 курсаў нашага факультэта, якім такі актыўны вопыт быў вельмі карысным.










