Спартыўны пляжны сезон адкрыты!
2 чэрвеня на каскадзе азёр «Валатава» ў ваколіцах вул. Макаёнка адбыўся другі тур рэгулярнага чэмпіянату горада Гомеля па пляжным валейболе, у якім прынялі актыўны ўдзел і спартсмены з іншых гарадоў Беларусі.
Узгаданыя спаборніцтвы, па-першае, былі адметныя сваёй працягласцю: доўжыліся з ранку да вечара, а па-другое, адзначыліся павялічанай колькасцю ўдзельніц – прадстаўніц прыгажэйшай паловы.
За перамогу ў чэмпіянаце ўпарта змагаліся 14 мужчынскіх і 11 жаночых каманд.










