На філалагічным факультэце адбыліся мерапрыемства, прысвечаные Дню нараджэння Якуба Коласа
3 лістапада – 135 год са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча).
У творчасці Якуба Коласа знайшлі ўвасабленне найбольш важныя, сутнасныя праяўленні нацыянальнага жыцця ва ўсёй яго паўнаце і шматстайнасці, усебакова адлюстравана спецыфіка нацыянальнага стылю жыцця, створаны мастацкі аўтавобраз Беларусі.
Творам, дзе ўвасоблены Космас нацыянальнага быцця, побыт і светапогляд беларуса, выяўлены адметнасці нацыянальнага характару, стала паэма «Новая зямля» Якуба Коласа, якую Ул. Конан назваў «эстэтычнай экзістэнцыяй беларуса».










