Згодна з дамовай аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імія Францыска Скарыны і Варонежскім дзяржаўным універсітэтам студэнты філалагічнага факультэта з Расіі, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх, ужо другі год запар прыязджаюць у Гомель на дыялекталагічную практыку.
Праграма ўключае збор фактычнага матэрыялу з выездам у раёны Гомельскай вобласці, працу з падручнікамі, слоўнікамі рэгіянальнай лексікі, лексічным атласам беларускіх народных гаворак. Акрамя таго, для варонежскіх гасцей праводзяцца заняткі па беларускай мове, экскурсіі па факультэце і ўніверсітэце.
Практыканты прыехалі ў Гомель 3 ліпеня. У Беларусі – гэта Дзень Незалежнасці. Таму нашы госці з Расіі далучыліся да святочнай праграмы.
Каласкова Святлана, студэнтка 2 курса Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта: “Гомель сустрэў нас дажджом, але гасціннасць Алены Мікалаеўны адразу сагрэла. Мы прагуляліся па цэнтры, слухаючы яе расповяд пра горад, а пасля пайшлі на набярэжную ў парку. Там было ціха і спакойна, гэта тое, што трэба пасля доўгай дарогі. Вечар завяршыўся шчырым канцэртам групы «Дразды». Асабліва чулліва было, калі увесь зал падпяваў «Не прадаецца хата бацькоў». Вяртаючыся ў інтэрнат, мы любаваліся начным горадам, і я падумала: «Як жа цудоўна, што мы тут будзем цэлы тыдзень!».
Дыялекталагічная практыка працягваецца: дзень другі!
Студэнты Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія прыехалі ў Гомель на дыялекталагічную практыку, з задавальненнем пазнаёміліся з філіялам Веткаўскага музея, наведалі майстар-клас, лекцыю пра адметнасці святкавання Купалля на Гомельшчыне.
Бозіна Анжаліка, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта ВДУ (Расія): “Филиал Ветковского музея погрузил нас в атмосферу дома старообрядцев – и это ощущение не покидало до самого конца визита. Для нас была проведена экскурсия на белорусском языке, на которой мы узнали много нового об особенностях старообрядческой веры, увидели старинные иконы и познакомились с тем, как они создавались. Особенно поразил рассказ об иконе‑свече, которая передавалась из дома в дом: на время её пребывания жилище приобретало функцию церкви – эта традиция словно оживила для нас далёкое прошлое.
Впечатляющими также стали лекция и мастер‑класс, посвящённые празднику Купалье. Мы научились делать кукол, которые, по поверьям, забирают негативные переживания и служат оберегом. Лектор не просто рассказал об обрядах и обычаях белорусов в этот праздник, он раскрыл множество тонкостей и особенностей верований и символики, а ещё объяснил, почему этот день до сих пор сохранился и активно празднуется в стране. Его рассказы звучали так живо, что казалось, будто мы сами становимся частью этих традиций.
Фольклор – неотъемлемая часть филологии, поэтому мы от всей души благодарим людей, которые изучают его, бережно сохраняют и передают знания нам! Их труд – настоящий мост между прошлым и будущим, и благодаря им культурное наследие не исчезает, а продолжает жить в сердцах новых поколений”.
Дыялекталагічная практыка: дзень трэці!
У нядзелю, 5 ліпеня, госці з Варонежа працягнулі знаёмства з горадам – наведалі з экскурсіяй палацава-паркавы комплекс, Зімовы сад, паглядзелі на горад з вышыні птушынага палёту – агляднай вежы ў парку.
Кісялёва Ксенія, студэнтка 2 курса Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта: “На третий день диалектологической практики мы посетили дворец Румянцевых-Паскевичей, Зимний сад и башню обозрения.
Дворец – то место, которое открывает все статьи в интернете с названиями “Что посмотреть в Гомеле?” или “Топ-10 достопримечательностей Гомеля”. Залы палаца впечатляют роскошью и величественностью, а также бережным отношением к каждому предмету, сохраняющему в себе дух прошлого. Зимний сад у нас вызвал почти детский восторг от животных и экзотических растений, заставил много улыбаться и смеяться. И, наконец, чудесным завершением экскурсии стал подъем на башню, с которой открывается вид на весь зелёный город над Сожем”.
Дыялекталагічная практыка: дзень чацвёрты!
Цікава прайшоў чацвёрты дзень дыялекталагічнай практыкі: мы ездзілі ў Ветку (асобная падзяка рэктару Сяргею Анатольевічу Хахомаву за такую магчымасць!), дзе сабралі найбагацейшы фактычны матэрыял. Акрамя таго, выпускнік філалагічнага факультэта Пятро Цалка арганізаваў для студэнтаў і выкладчыкаў цікавую пешаходную экскусрію па Ветцы, пачаставаў смачным абедам у беларуска-стараверскім стылі ў сваім кафэ “АРТ-Ветка”, правёў майстар-клас па неглюбскім касцюме, навучыў нас выпякаць пернікі па старадаўнім веткаўскім рэцэпце. Было шмат цікавай інфармацыі, душэўнага цяпла, беларускай гасціннасці і ўтульнасці! А яшчэ мы паўдзельнічалі ў абрадзе спынення дажджу! І ўсё атрымалася – пасля абеду было цёпла і сонечна!
Грачышнікава Вольга, студэнтка 2 курса Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта: “Сёння мы працягнулі наша падарожжа ў горадзе Ветцы і апынуліся ў кавярні «ART-Ветка», якая з першых хвілін пагружае ў атмасферу стараверска-беларускай культуры. Нас сустрэлі пахі кавы і гарбаты, потым была экскурсія па самых гістарычных мясцінах «стараверскага Іерусаліма», дзякуючы чаму мы пазнаёміліся з гісторыяй горада, даведаліся прычыны і наступствы зараджэння стараверства на гэтай тэрыторыі і вывучылі таемныя знакі на дамах і мясцовыя рытуалы.
Далей я паўдзельнічала ў дэманстрацыі жаночага адзення ў розныя перыяды – да замужжа, у перыяд пошуку жаніха і пасля шлюбу. Дзякуй за неверагодную атмасферу, магчымасць дакрануцца да такой незвычайнай традыцыі і параўнаць адзенне Гомельскай і Варонежскай абласцей!
У кафэ падтрымліваецца важная традыцыя – прыгатаванне пернікаў па захаваным стараверскім рэцэпце. Асаблівы смак надаюць сухія духі – дадатак з духмяных спецый для ўзмацнення смаку. Самі пернікі фармуюцца з дапамогай копій дошак 1907 года. Я ўдзячная за гасціннасць і займальны аповяд і вязу з сабой не толькі яркія ўражанні, але і пачуццё датычнасці да старажытнай культуры!”










