25 гадоў с моманту падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі
8 снежня 2024 г. спаўняецца 25 гадоў с моманту падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. З названай юбілейнай датай звязана правядзенне на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый круглага стала “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі: вынікі і перспектыва супрацоўніцтва”. Яго арганізатарам выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. Удзел у працы круглага стала прынялі выкладчыкі і студэнты факультэта. У выступленнях было адзначана, што стварэнне Саюзнай дзяржавы забяспечыла актыўнае развіццё інтэграцыйных працэсаў у розных сферах.










