Пякучая памяць вайны
Міжфакультэцкае патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбылося 20 лютага, якраз пасля памятнай даты 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану і напярэдадні Дня абаронцы Айчыны. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты двух факультэтаў: замежных моў і фізічнага.










