35 гадоў як Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт носіць імя Францыска Скарыны (zviazda.by)
Сёлета спаўняецца 35 гадоў з часу надання Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Наша ВНУ нездарма носіць імя славутага вучонага, асветніка і першадрукара, чый партрэт знаходзіцца ў ганаровай Зале Сарака Падуанскага ўніверсітэта. Наша навучальная ўстанова — другая на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля БДУ, якой быў нададзены ганаровы статус універсітэта. Як трэба адзначыць і тое, што другімі мы сябе не лічым. Адзін з кірункаў дзейнасці кафедры беларускай літаратуры — вывучэнне багатай літаратуры і культуры Гомельшчыны.










