Дзе ёсць закон, там ёсць бяспека
У канферэнц-зале нашага ўніверсітэта 2 лютага адбылася сустрэча студэнцкай моладзі, выкладчыкаў і намеснікаў дэканаў усіх факультэтаў з пракурорам г. Гомеля Уладзіславам Уладзіміравічам Журакоўскім. На пачатку размовы асаблівая ўвага была нададзена шматаспектнай бяспецы (у тым ліку і інфармацыйнай) электаральнай кампаніі, што адбудзецца 25 лютага бягучага года. У сувязі з гэтым пракурор горада выразіў сваю асаблівую заклапочанасць адносна правільнага стаўлення ў эпоху цыфравізацыі да абмежаванняў у сферы выкарыстання сродкаў масавай камунікацыі.










