Што дае педагогу супрацоўніцтва з вышэйшай школай, адказала педагог Алена Кастрыца (nastgaz.by)
Усё, што робіць па жыцці Алена Кастрыца, трэнер гомельскай абласной каманды навучэнцаў па беларускай мове і літаратуры, яна робіць з вялікай любоўю і адказнасцю. Таму і нядзіўна, што яе вучні-алімпіяднікі рэгулярна паказваюць высокія вынікі. Сёлета ж яны сталі лепшымі ў рэспубліцы.











