Узнагароды за эстэтычную адукацыю студэнцкай моладзі
Падведзены вынікі рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці». Прыемна, што дыпломам Міністэрства адукацыі Беларусі адзначаны ГДУ імя Ф. Скарыны ў асобе рэктара Сяргея Хахомава за ўкараненне інавацыйных формаў сацыякультурных камунікацый, фармаванне каштоўных адносін да гісторыка-культурнай спадчыны.










