Сустрэчы, перфомансы і натхненне (Сайт газеты «Настаўніцкая газетa»)
Рэспубліканская культурна-асветніцкая выстава “Грані творчасці — 2020—2021”, якая зараз экспануецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, цікавая не толькі суайчыннікам. Яе актыўна наведваюць і замежныя студэнты, якія вучацца ва УВА горада над Сожам. Напрыклад, на беларускіх вышыванках маладыя замежнікі знаходзяць нешта падобнае на тыя ўзоры, якія ёсць у туркменскай культуры, асвойваюць вымаўленне “ў”, а таксама развучваюць беларускія танцы, да якіх далучаюць рухі, уласцівыя старажытным бедуінам…
Літары паляцелі












