Чалавек-легенда
11 верасня ў канферэнц-зале нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з заслужаным дзеячам культуры Беларускай ССР, народным артыстам Рэспублікі Беларусь, савецкім, беларускім і расійскім музыкантам і кампазітарам, членам Саюза кампазітараў, стваральнікам “тэорыі творчых хваляў” Эдуардам Сямёнавічам Ханком.












