Ці пабачым шапку-невідзімку? Гомельскія навукоўцы працягваюць эксперыменты з метаматэрыялам (Сайт газеты «Гомельские ведомости»)
Яшчэ ў жніўні 2015 года краіну абляцела навіна: да з’яўлення плашча-невідзімкі, маўляў, рукой падаць. Супрацоўнікі навукова-даследчай лабараторыі «Фізіка хвалевых працэсаў» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны стварылі мадэль матэрыялу, які ў хуткім часе стане нябачным для чалавечага вока. Насамрэч, беларускія вучоныя не спяшаюцца рабіць гучныя высновы. Чаму? Пра гэта даведалася карэспандэнт «В».










