Канферэнцыя «Памятаць дзеля агульнай будучынi»
29-30 червеня 2018 г. у Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Рау адбылася Міжнародная канферэнцыя “Памятаць дзеля агульнай будучыні”, прымеркаваная да адкрыцця другой чаргі Трасцянецкага мемарыялу. У працы канферэнцыі прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка.
У гады Другой сусветнай вайны нямецкімі захопнікамі ў Трасцянцы было забіта каля двухсот тысяч чалавек, у асноўным яўрэяў. Частку з іх складаюць яўрэі, якіх прывезлі з іншых краін Еўропы.










