Čekat za bukem/хавайся ў бульбу: што нас аб’ядноўвае?
Адзін з кірункаў работы ўніверсітэта – міжнароднае супрацоўніцтва, Праз запрашэнне навукоўцаў з блізкага і далёкага замежжа для чытання лекцый і выканання сумесных праектаў рэалізуецца адна з асноўных мэт - вывучэнне перадавога замежнага вопыту, стварэнне пазітыўнага іміджу нашай установы на міжнароднай арэне.
25 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны была праведзена адкрытая лекцыя доктара філасофіі (PhDr.), кандыдата філалагічных навук, беларускага і чэшскага славіста – Іны Уладзіміраўны Каліты.










