Усім нам свецяць словы Янкі Купалы
Многія з нас нарадзіліся або ўжо шмат гадоў жывуць у Беларусі і лічаць сябе грамадзянамі краіны блакітных азёр. Але, на жаль, не вельмі часта мы ўспамінаем класікаў беларускай літаратуры. Не ўсе памятаюць вершы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы. Выправіць становішча вырашылі філолагі нашага ўніверсітэта.










