100 ГАДОЎ РАСIЙСКАЙ РЭВАЛЮЦЫI 1917 г.
У бягучым годзе спаўняецца 100 гадоў Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Да гэтай даты прымеркаваны шматлікія навуковыя канферэнцыі. Адна з іх — «Расія і Беларусь на гістарычным перакрыжаванні, 1917 – 1922 гг.» адбылася 19-21 кастрычніка ў Смаленскім дзяржаўным універсітэце. Сярод удзельнікаў канферэнцыі была дэлегацыя ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе прафесароў кафедры ўсеагульнай гісторыі Р.Р. Лазько і М.М. Мязгі, дацэнта той жа кафедры А.М. Дуброўка, дацэнта кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыпін С.Ф. Верамеева.










