СПРАВЫ АСВЕТНІКА АКТУАЛЬНЫЯ І СЁННЯ
Спадчына Францыска Скарыны стала прадметам абмеркавання для ўдзельнікаў VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Скарына і наш час», якая праходзіць ў ГДУ у рамках Рэспубліканскага форуму, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Вядучыя навукоўцы адукацыйных цэнтраў Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы разглядаюць пытанні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара, роляй нацыянальнай мовы ў гісторыка-культурным працэсе, аналізуюць праблемы сучаснай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі і лексікаграфіі.










