Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта ў гасцях праграмы "Добры вечар, Гомель!"
15 сакавіка 2022 года ўступіла ў сілу абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая на Рэспубліканскім рэферэндуме. За мінулы год былі прыняты законы аб Усебеларускім народным сходзе і асновах грамадзянскай супольнасці, унесены змяненні ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў прамым эфіры праграмы "Добры вечар, Гомель!" з удзелам загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Сяньковай Т.У. і загадчыка кафедры паліталогіі і сацыялогіі Цішкевіча М.Я.