Трэці Кангрэс свабодных эканамічных зон
23-24 сакавіка ў Гомелі адбыўся трэці Кангрэс свабодных эканамічных зон, у пленарнай частцы якога прыняў удзел і прадстаўнік ГДУ імя Ф. Скарыны - дэкан эканамічнага факультэта Андрэй Канстанцінавіч Кастэнка. У гэтым годзе ключавой тэмай форуму стала размова аб свабодных эканамічных зонах, індустрыяльных і навукова-тэхналагічных парках як драйверах развіцця тэрыторыі.










