Абласны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
З 12 па 14 студзеня ў Гомелі праводзіўся III этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Традыцыйна алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення найбольш здольных, адораных вучняў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах школьнікаў у якасці членаў журы.