Паспяховая абарона дысертацыі
Выпускнік аспірантуры, навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара ГДУ імя Ф. Скарыны Антон Шамына паспяхова абараніў дысертацыю «Генерацыя другой гармонікі і выпраменьвання сумарнай частаты ў павярхоўным пласце дыэлектрычных часціц сферычнай і цыліндрычнай формы» на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Оптыка». Навуковы кіраўнік – к.ф.-м.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі Валерый Мікалаевіч Капшай.