Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь

Submitted by ias on сер, 17/02/2021 - 14:44

У пашыраным маштабе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» праведзены анлайн-семінар «Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы профільных органаў дзяржаўнага кіравання – Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з удзелам прадстаўнікоў гісторыка-культурных устаноў Гомельскай вобласці.

“Афганістан – памяць і боль”

Submitted by ias on аўт, 16/02/2021 - 17:06

На базе выставачнай залы ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча пад назвай “Афганістан – памяць і боль”. Нагадаем, 15 лютага афіцыйна адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

«Дэбют-5»

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 16:31

15 лютага ў анлайн-рэжыме адбыўся фінал конкурсу «Дэбют-5», у якім па запрашэнні прадстаўнікоў факультэта рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта студэнты 3 курса факультэта замежных моў Валерыя Лявонава, Вольга Качова і Марына Кішко атрымалі магчымасць ацаніць свае ўменні працаваць з тэкстам на занятках па англійскай мове са школьнікамі рознага ўзросту. Студэнткі самастойна ў кароткі тэрмін выбралі тэксты і склалі поўны сцэнарый працы з імі, пачынаючы ад прадтэкставых заданняў і заканчваючы паслятэкставымі практыкаваннямі.

Годная ўзнагарода за высакародную працу

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 16:10

Загадчыку кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта, прафесару Акадэміі ваенных навук Расіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Івану Афанасьеву прысуджана прэмія імя А.А. Свечына 2 ступені Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Такой высокай узнагародай Іван Мікалаевіч адзначаны за ваенна-гістарычную працу «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы і праўда».

Па словах аўтара, кніга, якая выйшла ў свет у 2018 годзе, уяўляе сабой вынік шматгадовай працы.

“Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 15:58

12 лютага студэнты групы БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай, а таксама дэкан факультэта А.М. Палуян і выкладчыкі-метадысты д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская і к.ф.н. дац. А.В. Брадзіхіна паўдзельнічалі ў майстар-класе “Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”, праведзеным настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 6 г.

Геаграфічны чэмпіянат - 2021

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 09:30

Трэці год у пачатку лютага геолага-геаграфічны факультэт праводзіць маштабнае мерапрыемства – Геаграфічны чэмпіянат “Беларусь і Расія ў геаграфічнай карціне свету”. У гэтым годзе ў правілы інтэлектуальнага спаборніцтва з-за эпідэміялагічнага становішча былі ўнесены карэктывы, але гэта не перашкодзіла сабраць вялікую колькасць удзельнікаў. Арганізатары чэмпіянату: геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў г. Гомелі і Гомельскі аддзел ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”.