Для сапраўднага супрацоўніцтва цяжкія часы не перашкода...

Submitted by ias on аўт, 02/03/2021 - 11:05

26 лютага на факультэце замежных моў адбылася першая анлайн-сустрэча ў рамках падрыхтоўкі праходжання студэнтамі 3-га курса азнаямленчай школьнай практыкі з выкарыстаннем ІКТ у навучальнай установе Германіі GEORG-VON-LANGEN-SCHULE (г. Хольцміндэн).

Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя ГДУ імя Ф. Скарыны – 2021

Submitted by ias on аўт, 02/03/2021 - 10:38

У ГДУ трэці раз адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Конкурс праводзіцца Цэнтральным саветам па НДРС Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Мэтай конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне работы навуковай супольнасці студэнтаў і магістрантаў ВНУ, папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі, стымуляванне працы прафесарска-выкладчыцкага складу ГДУ імя Ф. Скарыны, эфектыўна кіруючага СНДЛ.

Навіны цяжкай атлетыкі

Submitted by ias on аўт, 02/03/2021 - 10:07

З 21 па 27 лютага ў спарткомплексе ААТ “Гомсельмаш” праходзіў розыгрыш Кубка Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын.

За званне пераможцаў і прызёраў турніру змагаліся 170 спартсменаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны.

Залатыя медалі заваявалі сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Дар’я Навумава, двухразовая чэмпіёнка Еўропы Дзіна Сазановец і сярэбраны прызёр еўрапейскага першынства Дар’я Пачобут.

Алімпійскі сход Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 11:50

26 лютага ў Мінску сабраліся прадстаўнікі ўсіх спартыўных грамадскіх арганізацый краіны, трэнеры, спартсмены, дырэктары рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, намеснікі губернатараў, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аказваюць практычную дапамогу розным відам спорту.

Сход адкрыў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што настаў час зноў абмеркаваць праблемы развіцця спорту і алімпійскага руху.

Рэспубліканская ўніверсіяда па міні-футболе

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 11:07

З 22 па 26 лютага ў Мінску ў рамках праграмы Рэспубліканскай універсіяды прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод мужчын. У ліку 12 каманд-удзельніц групы “А” гуляла зборная нашага ўніверсітэта.

На групавым этапе каманда ГДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка М.С. Марцьянава і старшага выкладчыка Ю.А. Грыгор’ева выйграла ў футбалістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 6:2.

Адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу” ў гімназіі №14 г. Гомеля

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:49

26 лютага ў рамках праграмы культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, у гімназіі №14 г. Гомеля прайшло адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу”. Выстава, аформленая на 13 ралап-стэндах, распавядае пра асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Матэрыялы выставы даюць магчымасць пазнаёміцца з успамінамі сучаснікаў, дзённікавымі запісамі, фатаграфіямі Дастаеўскага, яго родных і сяброў.

Прафарыентацыя факультэта фізічнай культуры ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:24

25 лютага ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі другога (выпускнога) курса. Сустрэчу правёў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па прафарыентацыйнай дзейнасці С.А. Іваноў.

“Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі”

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:16

Дыялогавая пляцоўка на тэму “Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі” прайшла ў гісторыка-культурным цэнтры Буда-Кашалёва. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў і органаў улады Буда-Кашалёўскага раёна.

Сустрэча нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:04

Дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Уладзіслаў Бейзераў 25 лютага прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі, якое праходзіла пад старшынствам Першага намесніка міністра адукацыі Ірыны Старавойтавай. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь.

Відэаканферэнцыя з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 09:56

25 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і перспектывы развіцця дадатковай прафесійнай адукацыі” з Інстытутам прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (г. Масква, Расія).

Адкрыў канферэнцыю доктар сацыялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Аляксандр Эдуардавіч Страдзэ.