Ведай свае мэты

Submitted by ias on пан, 28/01/2019 - 13:47

У верасні 2015 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 70/1 «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года» і 17 зафіксаваных у ёй Мэтаў ўстойлівага развіцця (цур). Беларусь выказала прыхільнасць Парадку 2030 і распачала шэраг важных крокаў для яе рэалізацыі на нацыянальным узроўні.

Поспехі нашай зборнай па лёгкай атлетыцы

Submitted by ias on пан, 28/01/2019 - 14:10

У перыяд з 24 па 26 лютага ў Магілёўскім спартыўным комплексе "Алімпіец" прайшла Рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы, удзел у якой прынялі 26 каманд.

Зборную ГДУ прадставілі 14 лепшых лёгкаатлетаў. Усе яны з'яўляюцца студэнтамі факультэта фізічнай культуры.

Пераможцамі спаборніцтваў у індывідуальных заліках сталі Касцючкова Юлія, Рабкова Дыяна, Жукава Ангеліна і Канцавенка Крысціна (эстафетны бег 4х200 метраў). Касцючкова Юлія заваявала золата (бег 400 м).

У Мінску адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў навукоўцам

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 19:50

25 студзеня, напярэдадні Дня беларускай навукі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Сярод узнагароджаных-рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сяргей Хахомаў. У сакавіку 2018 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь Сяргею Анатольевічу была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка – матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.05-оптыка.

Зімовыя старты

Submitted by ias on нядзеля, 27/01/2019 - 14:56

26 студзеня ў зарэчнай зоне ракі Сож адбылося свята Цэнтральнага раёна горада Гомеля "Усе на лыжню!", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый. Годна выступілі ў лыжных спаборніцтвах супрацоўнікі і студэнты нашага універсітэта

У VIP-забегу перамогу атрымаў вядучы спецыяліст рэктарата Віктар Юр'евіч Залатарэнка.

Выпускніца ГДУ абараніла дысертацыю ў Германіі

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:43

Выпускніца аспірантуры фізічнага факультэта спецыяльнасці «фізіка (вытворчая дзейнасць)" ГДУ імя Ф. Скарыны Таццяна Фядосенка абараніла дысертацыю ў Універсітэце Дуйсбургу-Эсэна (Германія). Тэма дысертацыі - «Павярхоўная мадыфікацыя біпалярных пласцін для паліўных элементаў з дапамогай плазменнай апрацоўкі» ( «Surface modification of Bipolar Plates for Fuel Cells by Plasma Treatment»). Навуковым кіраўніком з беларускага боку з'яўляўся член-карэспандэнт HAH Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар Аляксандр Рагачоў, з нямецкага боку - прафесар Волькер Бук.

Гомельскі дзяржуніверсітэт - найбуйнейшы ў рэгіёне навуковы цэнтр (Фотахроніка БЕЛТА)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 25/01/2019 - 15:45

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны на 11 факультэтах навучаюцца каля 10 тыс. Студэнтаў, а маладыя навукоўцы дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці.

Магістр - прафесіянал са знакам якасці

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:27

У канцы студзеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны традыцыйна прайшлі абароны магістарскіх дысертацый, магістрантаў завочнай формы навучання. 24 магістрантам факультэта псіхалогіі і педагогікі рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі прысвоена ступень магістра педагагічных і псіхалагічных навук. Прайшоўшы 1,5 гадавы курс навучання ў магістратуры па спецыяльнасцях «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» і «Псіхалогія».

У Мінску адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў навукоўцам

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 14:12

25 студзеня, напярэдадні Дня беларускай навукі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Сярод узнагароджаных-рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сяргей Хахомаў. У сакавіку 2018 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь Сяргею Анатольевічу была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка – матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.05-оптыка.

Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў ГДУ

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:34

25 студзеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшло пад знакам ГА «БРСМ». У канферэнц-зале універсітэта адбылося Пасяджэнне Бюро Цэнтральнага камітэта самай буйной моладзевай арганізацыі нашай краіны. Гэта і не выпадкова, бо зусім нядаўна першасная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ВНУ стала лепшай у Рэспубліцы.

Студэнт ГДУ ганараваны прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:30

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 31 снежня падпісаў Распараджэнне № 268рп, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі грашовых сродкаў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў.