XII Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы «школа - універсітэт - прадпрыемства »»
Тэрмін рэгістрацыі падоўжаны да 27.01.2019!
У магістратуры ГДУ будуць рыхтаваць IT-спецыялістаў
15 студзеня ў студыі «Праўда Радыё» у прамым эфіры адбылося інтэрв'ю з загадчыкам кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання нашага ўніверсітэта Дзмітрыем Кузьмянковым.
Арт-падзея «Крэатыўная хваля»
12 студзеня ў ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося адкрыццё арт-падзеі «Крэатыўная хваля», мэтай якога стала аб'яднанне таленавітых крэатыўных людзей, абмен творчымі ідэямі і інтэлектуальнымі прадуктамі. Выставачная зала ГДУ імя Ф. Скарыны гасцінна сустракаў усіх прыемнай мелодыяй. На выставачных стэндах размясціліся аўтарскія работы, якія здзіўлялі сваёй разнастайнасцю, высокім узроўнем прафесіяналізму і арыгінальнасцю.
Формула поспеху простая
10 студзеня ў рэстаране «Фасоль» прайшоў ўрачысты прыём таленавітай моладзі Цэнтральнага раёна Гомеля. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў студэнт факультэта фізічнай культуры Мікалай Лiтоўкiн.
За дасягненнямі маладога чалавека пільна сочаць ўжо не адзін год. Яркі ўзлёт, які пачаўся ў 2017 годзе пасля ўдзелу ў абласным этапе конкурсу ГА «БРСМ» «Студэнт года», імкліва працягваецца. Мікалай паказвае выдатныя вынікі ў вучобе, грамадскім жыцці, спорце і творчасці.
Вынаходніцтва як стыль жыцця. Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці «ТэхнаІнтэлект» прайшоў у ГДУ імя Ф. Скарыны
Макеты самалётаў, мініяцюрныя копіі катэраў, вялікія мадэлі бронетэхнікі — усе экспанаты амаль як сапраўдныя, толькі маленькія. Каштоўнасць кожнага на вагу золата — рукатворныя работы належаць дзецям, за імі — месяцы старанняў і карпатлівай працы.
У ГДУ прайшоў пашыраны навуковы семінар кафедры оптыкі
10 студзеня для студэнтаў і магістрантаў факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій з дакладам «Нанаансамблi на аснове квантавых кропак CdSe і малекул фарбавальнікаў: прынцыпы самазборкі, паверхневыя з'явы і эксітонныя рэлаксацыйныя працэсы» выступіў доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Эдуард Іосіфавіч Зянькевіч.
Акадэмічнае супрацоўніцтва ў сферы бізнэс-адміністравання
У снежні 2018 года загадчык кафедры эканомікі і кіравання Іна Бабына прайшла стажыроўку вучэбна-метадычнага характару на кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бізнес-адміністраванне — сучасны кірунак у развіцці эканамічнай адукацыі, якi асвойваецца кафедрай эканомікі і кіравання універсітэта. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках адкрытай спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне", набор на якую будзе ажыццяўляцца з 2019 года.










