Золата Аляксандра Майстрэнкі
З 28 лютага па 2 сакавіка ў Цюмені адбыліся чэмпіянат Расіі і Кубак Расіі па спорце глухіх у дысцыпліне "лёгкая атлетыка". Гэтае маштабнае спартыўнае мерапрыемства сабрала каля 200 наймацнейшых лёгкаатлетаў Расіі і Беларусі.
Дастойна прадставіў нашу краіну і паказаў выдатны вынік (15.07м) на спаборніцтвах студэнт факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Аляксандр Майстрэнка, які заваяваў золата ў трайным скачку.






