Каманда МНС Рэспублікі Беларусь - пераможца фіналу XXIX міжнароднага турніру па міні-футболе, прысвечанага памяці пажарных, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў

Submitted by ias on аўт, 28/02/2023 - 10:31

У памяць аб дзевяці пажарных, якія загінулі пры тушэнні пажару ў гасцініцы "Ленінград" 23 лютага 1991 года і ўсіх, хто некалі аддаў свае жыцці ў барацьбе з агнём, штогод напярэдадні Дня абаронцы Айчыны праводзіцца міжнародны турнір па міні-футболе.

У гэтым годзе на Зімовым стадыёне Санкт-Пецярбурга ў фінале турніру за перамогу змагаліся каманды МНС Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па г. Санкт-Пецярбургу, зборнай пажарна-выратавальных атрадаў Санкт-Пецярбурга і Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Ленінградскай вобласці.

Па выніках напружанай барацьбы ўладальнікам легендарнага кубка памяці загінуўшых пажарных стала каманда МНС Рэспублікі Беларусь. Другое месца ў зборнай каманды Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па г. Санкт-Пецярбургу. Бронзавым прызёрам стала каманда Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Ленінградскай вобласці.

Уклад у перамогу каманды Рэспублікі Беларусь унеслі студэнт факультэта фізічнай культуры ГДУ Іван Драздоў і наш выпускнік Стас Кудрыцкі. Так трымаць, хлопцы!

Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб

Фотасправаздача