Галоўны старт летняга сезона-2022
Першынство Беларусі сярод юніёраў і юніёрак (2003-2004 года нараджэння) прайшло з 28 па 30 чэрвеня ў Брэсце. На дарожках і ў сектарах спаборнічалі прадстаўнікі маладога пакалення лёгкаатлетаў Беларусі.
Мы віншуем каманду Гомельскай вобласці, якая стала бронзавым прызёрам першынства. Значны ўклад у скарбонку зборнай унеслі лёгкаатлеты - студэнты факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, якія традыцыйна парадавалі вынікамі ў асабістых выступленнях.
Маргарыце Баранкевіч дасталася пальма першынства ў кіданні дыска і сярэбраны медаль у штурханні ядра.






