Подпісы пастаўлены, вынікам задаволены: дзяржаўнае размеркаванне прайшло ў ГДУ
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны з 2 па 3 красавіка прайшло важнае мерапрыемства: каля 700 студэнтаў выпускных курсаў даведаліся месца сваёй будучай працы.
4 гады студэнцтва для многіх навучэнцаў падыходзіць да свайго завяршэння. Наперадзе - першае працоўнае месца, цікавыя знаёмствы, новыя ўражанні.
З чаго пачаць сваю прафесійную біяграфію, як пабудаваць адносіны ў калектыве, годна Ці будзе аплачвацца нялёгкая праца маладога спецыяліста? Для студэнтаў такія пытанні - штодзённая «ежа» для разважанняў.






