Прайшла першая рэспубліканская алімпіяда па прадмеце «Фізічная культура і здароўе»
У 2018-2019 навучальным годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь стартавала алімпіяда па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». З 25 па 29 сакавіка ў г. Маладзечне прайшоў IV (заключны) этап, урачыстае адкрыццё якога адбылося 25 сакавіка ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды абласцей і г. Мінска. За ўладанне дыпломамі I, II і III ступеняў змагаліся 71 прэтэндэнт, кожны з якіх - пераможца і прызёр папярэдняга абласнога этапу.






