На Савеце ўніверсітэта
Сакавіцкае пасяджэнне Савета ўніверсітэта адкрылася ўрачыстай цырымоніяй ўручэння ўзнагарод работнікам ГДУ імя Ф. Скарыны. Атэстаты дацэнта з рук рэктара Сяргея Хахомава атрымалі кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Рудзенкоў і кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Наталля Новак. За шматгадовую плённую працу ў установе адукацыі Ганаровай граматай універсітэта ўзнагароджана намеснік загадчыка інтэрнатам №4 Таццяна Дзянісава.






