«Гавары са мной па-беларуску – 2025»
6 снежня на базе ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа» традыцыйна адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: дэкан Палуян А.Н., дацэнт Воінава А.М., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І, а таксама магістранты: Сцепчанка В.A., Іванюк Г.А., Аніскавец В.С.










