Урачыстае адкрыццё памятнага знака да ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР
12 верасня ў аграгарадку Ленін Жыткавічскага раёна адбылася серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. На іх прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці і горада Гомеля. Дадзены населены пункт быў адным з першых у Заходняй Беларусі, у які ўступіла Чырвоная Армія ў час вызваленчага паходу ў верасні 1939 г.










