Убачыла свет кніга «Прыпяці вечныя берагі», прысвечаная Нараўляншчыне (gp.by)
У выдавецкім доме «Гомельскай праўды» пры фінансавай падтрымцы фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» убачыла свет кніга «Прыпяці вечныя берагі», прысвечаная жамчужыне Палескага рэгіёна – Нараўляншчыне. Выданне знітоўвае мінулае і сучаснае, захоўвае дыяменты народнай культуры і сведчыць, што на Гомельшчыне ніколі не перасохне крыніца творчасці і натхнення.










