Анлайн-заняткі па італьянскай мове

Submitted by ias on пан, 19/04/2021 - 10:12

Студэнты трэцяга курса факультэта замежных моў, якія вывучаюць італьянскую мову, атрымалі ўнікальную магчымасць пагутарыць з носьбітам мовы, паслухаць аўтэнтычную італьянскую гаворку, набыць новыя веды пра краіну. Дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў рамках праекта аддзела культуры і друку пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь па прасоўванні італьянскай мовы і культуры. Заняткі па практыцы вуснага і пісьмовага маўлення італьянскай мовы праводзіць дацэнт Крысціна Ск'явон.

Суботнік – традыцыя даўняя і, несумненна, карысная

Submitted by ias on суб, 17/04/2021 - 15:50

Адміністрацыя, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны дружна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Калектыў універсітэта актыўна займаўся ўборкай і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Парадак наводзіўся ў навучальных карпусах і аўдыторыях, на прылеглай тэрыторыі і працоўных месцах. Традыцыйна адбылася пасадка саджанцаў маладых дрэў.

 

Дыплом ІІ ступені ХІХ рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 16/04/2021 - 11:30

XIX рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі прайшла на базе Нацыянальнага выставачнага комплексу “Белэкспа” ў Мінску. Мерапрыемства адбылося ў рамках Года народнага адзінства. Яго мэта – абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошук новых рашэнняў па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці.

Алімпіяды выяўляюць таленты

Submitted by ias on пят, 16/04/2021 - 10:45

Каманда СНДЛ “Фінансіст і банкір” заняла 1 месца на Міжнароднай міжвузаўскай эканамічнай алімпіядзе “Бізнес-аналіз і кіраванне рызыкамі”, якая праводзілася ў сакавіку-красавіку гэтага года ў расійскім эканамічным універсітэце імя Г.В. Пляханава. У алімпіядзе ўдзельнічала 51 каманда з 23 расійскіх і замежных ВНУ.

МАЛАДЫЯ КЛЁНЫ І ЛІПЫ ЎПРЫГОЖЫЛІ АЛЕЮ ГЕРОЯЎ

Submitted by ias on аўт, 13/04/2021 - 10:57

У ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася традыцыйная акцыя па азеляненні тэрыторый, прылеглых да ўніверсітэта.

9 красавіка ў студэнцкім скверы, непадалёк ад Алеі Герояў, рукамі студэнтаў біялагічнага факультэта было высаджана 30 саджанцаў клёну і ліпы. Выбар дрэў невыпадковы: клён і ліпа лічацца аднымі з найбольш прыстасаваных раслін для высаджвання ва ўмовах горада. Гэтыя пароды непераборлівыя і цягавітыя, а таксама адрозніваюцца вытанчанай прыгажосцю, якая радуе мінакоў практычна ў любую пару года.