“Ніхто не забыты, нішто не забыта”
27 красавіка на базе гістарычнага факультэта прайшла віктарына “Алея герояў: летапіс ратнага подзвігу землякоў”. Для беларускага народа гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – найважнейшы элемент гістарычнай памяці, які фарміруе духоўныя каштоўнасці. Асноўная мэта інтэлектуальнага спаборніцтва – выхаванне пачуцця патрыятызму ў студэнцкай моладзі праз далучэнне да ваенна-гістарычнага мінулага краіны і подзвігаў нашых герояў-землякоў.