У Інстытуце Канфуцыя праходзіць міжнародная канферэнцыя па кітаістыцы
16 лістапада ў адпаведнасці з планам работы Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны пачала работу IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская мова і культура Кітая". У ёй бяруць удзел больш за пяцьдзесят выкладчыкаў ВНУ, супрацоўнікаў навуковых устаноў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Больш за палову ўдзельнікаў канферэнцыі - дактары і кандыдаты навук.










