Міжнародная навукавая канферэнцыя на радзіме Францыска Скарыны

Submitted by ias on сер, 09/11/2022 - 12:52

1–2 лістапада у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку праходзіла VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі».

Упершыню канферэнцыя адбылася ў далёкім 1987 годзе і была прысвечана 1120-годдзю першага з’яўлення Полацка на старонках пісьмовых крыніц. З таго часу яна праводзіцца кожныя пяць гадоў і заўсёды прыпадае на юбілей найстаражытнейшага беларускага горада, які зусім невыпадкова лічыцца калыскай беларускай дзяржаўнасці.

Выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”

Submitted by ias on пят, 04/11/2022 - 15:43

29 кастрычніка праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:

“Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Кастрыца А.М. і дац. Шведава З.У.);

Нам засталася спадчына…

Submitted by ias on пят, 04/11/2022 - 12:25

Філалагічны факультэт і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны правялі Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Нам засталася спадчына…», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

З пленарнымі дакладамі выступілі загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар І.Ф. Штэйнер і прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук В.А. Ляшчынская.

Восеньскі турнір

Submitted by ias on пят, 04/11/2022 - 10:30

3 лістапада ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў ДУА “Гімназія № 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага”, ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Рэчыцы”, ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”.

Лекцыі прафесара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Submitted by ias on аўт, 18/10/2022 - 16:46

У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» наш універсітэт па ініцыятыве кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта наведала прафесар кафедры маўленчай камунікацыі Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Наталля Сяргееўна Цветава, вядомы вучоны-славіст, спецыяліст па сучаснай рускай літаратуры, а таксама па рыторыцы, стылістыцы мастацкага і мэдыйнага тэкстаў, лінгвакультуралогіі.

Межынстытуцкім сувязям - развівацца і мацнець

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 26/09/2022 - 16:47

20 верасня дырэктар Інстытута Канфуцыя пры ГДУ ім. Ф. Скарыны з кітайскага боку Цуй Чуаньцзян і спецыяліст Інстытута Канфуцыя У.І. Коваль здзейснілі рабочую паездку ў Інстытут Канфуцыя Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта для азнаямлення з вопытам работы калег і развіцця дружалюбных сувязей. Адбылася падрабязная размова з дырэктарам Інстытута Канфуцыя МДЛУ з беларускага боку Т.А. Дзям'яненка і дырэктарам Інстытута Канфуцыя МДЛУ з кітайскага боку Шэн Сюэмэй аб асноўных напрамках дзейнасці абодвух Інстытутаў Канфуцыя.

Чаму абітурыенты выбіраюць ГДУ імя Ф. Скарыны? (Сайт газеты «Звязда»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 22/07/2022 - 23:25

У пачатку тыдня ў краіне стартавала прыёмная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Больш за 60 тысяч былых школьнікаў прайшло цэнтралізаванае тэсціраванне і цяпер прымяраюць на сябе статус абітурыента. Сёлета ў краіне на ўзровень вышэйшай адукацыі плануюць прыняць каля 53-х тысяч чалавек. Амаль 28 тысяч — зможа вучыцца на бюджэце. Чым вабіць сёння абітурыентаў каманда «скарынаўцаў», каго рыхтуе, загартоўвае вучобай і навуковай дзейнасцю знакамітая гомельская альма-матэр, — у інтэрв’ю з рэктарам ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргеем Хахомавым.

IV Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя «ВЕКТАРЫ ПСІХАЛОГІІ: суправаджэнне асобы ў сучасным сацыяльна-лічбавым адукацыйным асяроддзі»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 08/07/2022 - 17:28

28 чэрвеня 2022 года на факультэце псіхалогіі і педагогікі стартавала IV Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя «ВЕКТАРЫ ПСІХАЛОГІІ: суправаджэнне асобы ў сучасным сацыяльна-лічбавым адукацыйным асяроддзі», якая ўжо стала традыцыйнай і азначае сімвалічнае падвядзенне вынікаў навукова-даследчага і метадычнага. .

У канферэнцыі бяруць удзел вучоныя Беларусі, Расіі, Малдовы, Кітая.

У рамках канферэнцыі праходзіць IV Міжнародны конкурс "Вектары псіхалогіі" на лепшы навуковы даклад сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па адзінаццаці намінацыях.

Галоўны старт летняга сезона-2022

Submitted by ias on пан, 04/07/2022 - 13:27

Першынство Беларусі сярод юніёраў і юніёрак (2003-2004 года нараджэння) прайшло з 28 па 30 чэрвеня ў Брэсце. На дарожках і ў сектарах спаборнічалі прадстаўнікі маладога пакалення лёгкаатлетаў Беларусі.

Мы віншуем каманду Гомельскай вобласці, якая стала бронзавым прызёрам першынства. Значны ўклад у скарбонку зборнай унеслі лёгкаатлеты - студэнты факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, якія традыцыйна парадавалі вынікамі ў асабістых выступленнях.

Маргарыце Баранкевіч дасталася пальма першынства ў кіданні дыска і сярэбраны медаль у штурханні ядра.