Прадстаўнікі ГДУ імя Ф. Скарыны прынялі ўдзел у І Рэспубліканскім форуме маладых вучоных
У ВДУ імя П.М. Машэрава прайшоў І Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
Ад нашага ўніверсітэта ў маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Савета маладых вучоных – старшыня СМУ, дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Вячаслаў Мурашка і асістэнт кафедры педагогікі факультэта псіхалогіі і педагогікі Аліна Белякова.
На форуме праходзіла пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. На ім абмеркаваны поспехі працы за мінулы навучальны год і планы на будучы.










