Расійская міжнародная акадэмія турызму: пачатак супрацоўніцтва
У рамках падпісанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Расійскай міжнароднай акадэміяй турызму (Расійская Федэрацыя) і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны (Рэспубліка Беларусь) адбылося знаёмства – першае мерапрыемства ў рэжыме відэаканферэнцыі, на якім быў прадстаўлены патэнцыял абедзвюх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама праведзена лекцыя на англійскай мове па вучэбнай дысцыпліне "Тэорыя міжкультурнай камунікацыі".










