Мы кажам дзякуй валанцёрам
У Дзень дабра ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося ўшанаванне актывістаў валанцёрскага руху па выніках 2020/2021 навучальнага года.
Нагадаем, вытокі валанцёрскага руху ў ГДУ бяруць пачатак у далёкім 1998 годзе, а ў цяперашні час ва ўніверсітэце функцыянуе 21 валанцёрскі атрад.
За якасную працу па арганізацыі валанцёрскага руху, актыўны ўдзел у сацыяльна значнай дзейнасці граматамі і прэміяй рэктара ўзнагароджаны:
Студэнты ГДУ прыступілі да работы ў музеі "Поезд Перамогі"
Больш за 25 студэнтаў ГДУ імя Ф. Скарыны ў якасці валанцёраў прыступілі да работы ў музеі "Поезд Перамогі".
Праца - гэта крута!
Цэнтральным мерапрыемствам у Дзень працы стала рэспубліканская моладзевая працоўная акцыя «# За справу!». З энтузіязмам і добрым настроем да яе далучыліся студэнты Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.
Выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
З 11 па 12 чэрвеня ў горадзе Гродна праходзіла выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам сябраў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Савет аб'яднаў прадстаўнікоў каля 50 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Наша УВА на мерапрыемстве прадстаўлялі рэктар ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў і старшыня студсавета ўніверсітэта, студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграміравання Дзмітрый Дрэйзін.
На базе ГДУ імя Францыска Скарыны стартаваў трэці адкрыты STEAM-фэст
У маштабнай падзеі прымаюць удзел школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў, бацькі, студэнты і выкладчыкі. Пляцоўкай для правядзення розных мерапрыемстваў выступае факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ. У гэтым годзе тэма STEAM-фэсту «Здароўе планеты Зямля».
Найбольш важнымі мэтамі і задачамі форуму з'яўляюцца папулярызацыя дакладных навук і высокіх тэхналогій, стварэнне ўмоў для развіцця ў падрастаючага пакалення, матывацыія да самаадукацыі, пазнання і творчасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, развіццё грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы.
"Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення»
У Палаце прадстаўнікоў адбыліся парламенцкія слуханні на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення».
Амбіцыёзныя і перспектыўныя: таленавітай моладзі Гомельшчыны ўручылі прэміі аблвыканкама (gp.by)
З рук старшыні аблвыканкама Генадзя Салаўя ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі студэнцтва вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.
Перамога «Гомеля»!
З 29 па 30 мая на базе Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту адбыўся "Фінал чатырох" Кубка Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд па гандболе.
У першым тайме гамяльчане саступілі сапернікам чатыры мячы, але рашуча адыграліся ў другім!
Па выніках Парыматч Кубка Беларусі-2021 каманда гандбольнага клуба «Гомель» перамагла «Машэку» з Магілёва з лікам 29:26.