Ганарымся пераможцамі!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 06/06/2019 - 10:36

Ўшанаванне гульцоў каманды «ГДУ-ВРЗ» - пераможцаў моладзевага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе, адбылося 30 мая ў універсальным спартыўным комплексе «Лакаматыў» у рамках паўфінальнага матча чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе паміж камандамі МФК «БЧ» і МФК «ВРЗ ».

У узнагароджанні прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай працы нашага універсітэта Ю.В.Нiкiцюк, дэкан факультэта фізічнай культуры С.В.Сеўдалеў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» В.В.Панасюк і старшыня прафсаюзнага камітэта ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» С.В.Язерская.

Гульцы каманды атрымалі заслужаныя медалі і кубак, які быў перададзены ў музей спорту ГДУ.

Фотасправаздача