Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь

Submitted by ias on сер, 17/02/2021 - 14:44

У пашыраным маштабе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» праведзены анлайн-семінар «Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы профільных органаў дзяржаўнага кіравання – Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з удзелам прадстаўнікоў гісторыка-культурных устаноў Гомельскай вобласці.

Удзельнікамі анлайн-семінара, мэта якога – развіццё кадравага патэнцыялу для турыстычнай індустрыі Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь, а таксама выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, сталі студэнты гістарычнага, геолага-геаграфічнага і эканамічнага факультэтаў універсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара на тэму «Тэндэнцыі і перспектывы развіцця турыстычнай індустрыі Рэспублікі Беларусь» звярнуўся дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызме» Павел Анатольевіч Сапацько.

З боку Гомельскага ўніверсітэта вітальныя пажаданні ўдзельнікам выказаў дэкан гістарычнага факультэта Станіслаў Аляксандравіч Чарапко.

З боку Упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама выступіла загадчык сектара турызму Вольга Дзмітрыеўна Кацянкова і прэзентавала ўдзельнікам семінара новы відэаролік «Гомель – ідэальны для Вас».

На анлайн-семінары былі прадстаўлены даклады Алены Уладзіміраўны Ліхімовіч, намесніка дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме, і Ганны Мікалаеўны Вашчынчук, начальніка аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай працы, па пытаннях падрыхтоўкі прафесійнай атэстацыі на кваліфікацыю экскурсавода і гіда-перакладчыка, асаблівасцяў працы ў турыстычнай індустрыі, рэкамендацый па стварэнні і развіцці турыстычнага іміджу нашай краіны.

Анлайн-семінар прайшоў у сяброўскай атмасферы інтэрактыўнага фармату, выклікаў ва ўдзельнікаў жывую цікавасць і, несумненна, унёс свой уклад у развіццё нашай студэнцкай моладзі!

Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі адзіную выснову – стымул да кансалідаванай дзейнасці: толькі разам, у згуртаванай каманднай працы, з энергіяй стварэння і энтузіязмам творчасці, мы можам ўнесці свой уклад у развіццё турыстычнай прывабнасці нашай вобласці і нашай краіны ў нацыянальным і глабальным маштабах!

 

Таццяна Пачынак і Станіслаў Чарапко,

гістарычны факультэт

Фотасправаздача
Відэа
Падраздзяленнi