Сёння на філалагічным факультэце святкавалі Дзень роднай мовы. Студэнты ў нацыянальным адзенні віншавалі ўсіх са святам і прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую студэнтам і выкладчыкам розных факультэтаў.
Кожны год, пачынаючы з 2000 года, мы святкуем Міжнародны Дзень Роднай Мовы, які прыпадае на 21 лютага. Яго ўстанаўленне стала дзякуючы вынікам вывучэння ЮНЭСКА моўнай праблематыкі ў свеце як адной з асноўных у дзейнасці гэтай арганізацыі, а галоўнае, з прычыны імклівасці знікнення моў. Вось чаму 17 лістапада 1999 года на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была названа дата святкавання ў памяць аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака (сёння – сталіца Бангладэш), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову.
Для выкладчыкаў кафедры беларускай мовы ГДУ імя Францыска Скарыны 21 лютага – гэта дзень памяці, гэта і звычайны дзень працы, руплівай і выніковай у вывучэнні пытанняў беларускай мовы. А ў выніку гэта манаграфіі: “Гастранамічны код культуры беларусаў. Стэрэатыпы ежы ў вобразах фразеалагізмаў беларускай мовы” В.А. Ляшчынскай (Мінск, 2022); “Гастранамічны код культуры беларусаў. Стэрэатыпы напіткаў у вобразах фразеалагізмаў беларускай мовы” Ляшчынскай В.А. (Мінск, 2023), вучэбныя дапаможнікі: “Методыка выкладання беларускай мовы. Вывучаем фразеалогію” В.А. Ляшчынскай (Гомель, 2024), “Сінтаксіс і пунктуацыя беларускай мовы” Н.П. Цімашэнка (Мінск, 2024); слоўнікі: “Слоўнік назваў невербальных сродкаў камунікацыі. На матэрыяле твораў І. Мележа, В. Быкава, У. Караткевіча” (Гомель, 2018), “Слоўнік гастранамічных фразеалагізмаў беларускай мовы” В.А. Ляшчынскай і З.У. Шведавай (Мінск, 2023), дзясяткі навуковых артыкулаў і інш.
Штогод кафедра беларускай мовы выступае арганізатарам навуковых і навукова-метадычных семінараў, наладжвае сустрэчы з выпускнікамі, майстрамі беларускага слова, па выніках якіх друкуюцца зборнікі навуковых прац, напрыклад, толькі за апошнія гады: “Тэкст: лінгвістычны і культуралагічны аспекты” (2024); “Мова і культура: традыцыі і сучаснасць: да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара У. В. Анічэнкі” (2024), “Мова ў парадыгме гуманітарных ведаў” (2025), “Лінгвістыка тэксту ў сучаснай навуковай парадыгме” (2026),
І кожны раз у день 21 лютага члены кафедры беларускай мовы падводзяць вынікі, маюць магчымасць аглянуцца на зробленае і спланаваць новае, паставіць перад сабой новыя задачы.






