Відэаканферэнцыя з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам
25 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і перспектывы развіцця дадатковай прафесійнай адукацыі” з Інстытутам прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (г. Масква, Расія).
Адкрыў канферэнцыю доктар сацыялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Аляксандр Эдуардавіч Страдзэ.






