Родная мова – жывой душы крыніца
З 21 лютага 2000 года штогод па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў свету.
Напярэдадні свята, 18 лютага, на філалагічным факультэце прайшоў тэматычны ўрок роднай мовы, падрыхтаваны беларускімі, турэцкімі, туркменскімі студэнтамі і магістрантамі пры ўдзеле выкладчыкаў кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.Ф. Асенчык, В.М. Мельнікавай, І.Г. Еўтуховай, І.Г. Гоманавай, Н.І. Лапіцкай, А.І. Халяўка.






