Напярэдадні свята мужнасці і адвагі

Submitted by ias on пан, 22/02/2021 - 15:30

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны па ўсёй рэспубліцы праходзіць шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Гэтае свята сапраўды сімвалізуе мужнасць, гонар, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і суверэнітэту роднай краіны.

Калектыў студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГДУ імя Францыска Скарыны па традыцыі не застаўся ў баку. Так, студэнткі біялагічнага факультэта ўсклалі кветкі да мемарыяла, размешчанага на сцяне корпуса №1. Затым калектыў Гомельскага дзяржуніверсітэта прайшоў да Алеі герояў, на якой прайшоў мітынг з удзелам прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.

Да ўсяго іншага, студэнты і выкладчыкі факультэта замежных моў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, які адбыўся ля мемарыяла народным апалчэнцам і магілы Героя Савецкага Саюза Т.С. Барадзіна.